Share Next Entry
Рэзервацыя
3miter
 
Нарвілішкі ў “Літувійскім апендыксу” як рэзервацыя: памежнікі-ахова, плот з дротам, запушчаныя палі і савецкія фермы, якія некаму нават разбіраць. У мястэчку Дзевянішкі замест Леніна перад касцёлам несуразмерная на пастаменце “вождя” скульптурка Дзевы Марыі. Для мясцовых жыхароў і іхняй гаспадаркі фестываль ці не адзіны спосаб для далейшага развіцця гэтага рэгіёна. Каб не было мяжы лепей было ўсім: і па гэты і па той бок мяжы, але мяркую ў Беларусі ім жылося бы лепей. А вось з пункту гледжання палітыкі фэстываль не выгадны Летуве, бо для нармальнага беларуса сітуацыя з выгасанем беларускага насельніцтва “рэзервацыі” не можа не клапаціць. Але гэта ніяк пакуль не ўплывае на замежную палітыку Беларусі, і таму прыезд паглядзець фестываль пасла Беларусі ў Літве У. Дражына значыў толькі галачку на фоне візіта ў Беларусь літувіскіх палітыкаў і бізнэсмэнаў. Таму дарма стараўся сп. Вольскі нібы на фоне алтара (за сцэнай якіх 50 м да мяжы) прабудзіць пад час свайго выступу патрыятызм у назіраючых у гэты момант за выступам афіцыйных асоб…
Ёсць беларусы але няма беларускасці, ёсць школы для палякаў, літоўцаў, украінцаў, але ёсць адно рускамоўнае беларускае радыё, ад якога ўздрыгіваеш калі дыджэй кажа “на Беларусі столькі-та часу..”. І зыходам старыкоў мы страцім частку саміх сабе. І пакуль ксёндз будзе праз памежны дрот разам з паствай слаць да Бога пазбаўлення ад пакутаў…

p.s. Гэтая рэзервацыя адчувалася на фестывале ў абнесеным намётавым мястэчку. Аднаго вечара хапіла каб адчуць бляск фэсту і драматызм усіх праблем, якія адразу за заборам. Хочацца зноў на фестываль, але не хочацца такіх бі2гезных адчуванняў

?

Log in